Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  2. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
  3. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  4. П'яны маёр юстыцыі спрабаваў на хаду выпхнуць з аўтамабіля супрацоўніка ДАІ. Інспектар яму дараваў, а што вырашыў суд?
  5. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  6. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  7. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  8. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  9. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  10. Пропагандисты предложили проголосовать за блокировку YouTube в стране — какие результаты
  11. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  12. Лукашэнка прывёў на «Алімпік-арэну» свайго шпіца. Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў
  13. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  14. Навошта Лукашэнка палохае вайскоўцаў і кажа пра «гадасці» ў войску? Спыталі ў аналітыка
Читать по-русски


/

Беларускія ўлады сцвярджаюць, што міжнародныя санкцыі толькі загартоўваюць эканоміку і робяць краіну мацнейшай. Аляксандр Лукашэнка не раз заяўляў, што абмежаванні не столькі нашкодзілі Беларусі, колькі прынеслі карысць — «змусілі нас развівацца» і выкарыстоўваць «шанцы». Аднак незалежныя эксперты і міжнародныя даследаванні паказваюць іншую карціну: санкцыі для краіны, якая трапіла пад іх, не карысныя, а, наадварот, зніжаюць якасць жыцця, уплываюць на здароўе насельніцтва і аслабляюць сістэму аховы здароўя. А тым самым прыводзяць да пэўнага росту смяротнасці — расказваем пра гэта.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Хуткая дапамога. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Чаму супраць Беларусі ўвялі санкцыі

Эканамічныя санкцыі — гэта абмежаванні, якія ўводзяць іншыя краіны ў дачыненні да асобных людзей, груп ці ўрадаў канкрэтных дзяржаваў, кажуць даследчыкі. Гэтыя санкцыі негатыўна ўплываюць на эканоміку краін і могуць таксама абмяжоўваць доступ людзей да паслуг аховы здароўя ў якасці пабочнага эфекту.

Міжнародныя абмежаванні ў дачыненні да Беларусі сталі рэакцыяй на падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія краіны ЕС, ЗША і шэраг іншых прызналі несвабоднымі і сфальсіфікаванымі. Санкцыі ўвялі праз гвалт, які ўлады выкарыстоўвалі супраць пратэстоўцаў, праз рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных СМІ і праваабаронцаў, праз перахоп і прымусовую пасадку самалёта Ryanair у 2021 годзе, а таксама праз тое, што Лукашэнка і ягоны ўрад падтрымліваюць Расію ў вайне супраць Украіны. Пад абмежаванні трапілі чыноўнікі, дзяржаўныя прадпрыемствы, банкі і цэлыя галіны эканомікі.

— Еўрапейскі саюз увёў санкцыі супраць Беларусі ў адказ на фальсіфікацыю выбараў 2020 года, рэпрэсіі, парушэнні правоў чалавека і суўдзел краіны ў ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, — тлумачыцца на сайце Рады ЕС.

На сайце Мінфіна ЗША таксама адзначаецца, што меры скіраваныя на асоб, адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў у Беларусі або тых, хто ў гэтым удзельнічаў.

Як санкцыі падаюць беларускія чыноўнікі

Тым часам беларускія ўлады, кажучы пра санкцыі, падаюць іх не як адказ на неправамерныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, а як інструмент, які выкарыстоўваецца Захадам, каб «хутка паставіць Беларусь і Расію на калені». Пры гэтым звычайна сцвярджаюць, што абмежаванні не наносяць моцнай шкоды.

— Ужо даўно час зразумець, палітыка санкцыйнага прымусу робіць нас толькі мацнейшымі. А ў свеце ёсць вялікая колькасць краін, якія гатовыя з намі не толькі працаваць, але і развіваць партнёрскія, дружалюбныя, саюзніцкія, узаемавыгадныя адносіны, — лічыць Лукашэнка.

Пра гэта ж пастаянна гавораць у дзяржСМІ і праўладныя прапагандысты. Напрыклад, «палітолаг з ЗША» Стыў Самарын запэўнівае, што ўвядзеннем санкцый і закрыццём межаў заходнія краіны караюць толькі самі сябе. «Яны <…> стрэлілі сабе ў нагу і будуць кульгаць. <…> Беларусь як развівалася, так і развіваецца. Ні санкцыі, ні штосьці іншае не зломіць волю беларускага народа. Усё будзе добра. Так яно і цяпер», — заявіў прапагандыст у каментары БЕЛТА.

А цяперашні кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка, яшчэ калі быў прэм’ер-міністрам, прызнаваў, што санкцыі б’юць па грамадзянах, аднак бачыў у іх толькі фінансавы эфект і запэўніваў, што ўлады Беларусі «ў стане абараніць людзей і прадпрыемствы».

Нягледзячы на заявы, нібыта ўсё пад кантролем, Беларусь сутыкнулася з праблемамі не толькі ў эканоміцы, але і ў ахове здароўя. Напрыклад, узніклі праблемы з пастаўкамі лекаў і медыцынскага абсталявання, хоць заходнія краіны не ўводзілі ў дачыненні да Мінска абмежаванняў, якія непасрэдна датычаць медыцыны.

Беларускія прадпрыемствы сцвярджаюць, што ствараюць аналагі некаторых лекаў, якія аказаліся недаступнымі, аднак раней мы ўжо расказвалі, што ў джэнэрыкаў больш пабочных эфектаў, няма міжнародных сертыфікатаў якасці, і насельніцтва аддае перавагу таму, каб шукаць арыгінальныя прэпараты.

Ці такія бяскрыўдныя санкцыі насамрэч і як яны ўплываюць на здароўе людзей?

Тым часам новае даследаванне, апублікаванае ў часопісе The Lancet, паказвае, што санкцыі, асабліва аднабаковыя (то-бок не міжнародныя, а ўведзеныя толькі адной дзяржавай), павышаюць смяротнасць у краінах, у дачыненні да якіх яны ўведзеныя.

— Вынікі паказваюць, што аднабаковыя і эканамічныя санкцыі, асабліва ўведзеныя ЗША, прыводзяць да значнага росту смяротнасці, непрапарцыйна моцна закранаючы дзяцей, малодшых за пяць гадоў, — кажуць даследнікі.

Навукоўцы прааналізавалі звесткі пра 152 краіны за 1971−2021 гады, супаставіўшы эпізоды ўвядзення санкцый з узроставымі паказчыкамі смяротнасці. Яны высветлілі, што негатыўнае ўздзеянне на стан здароўя насельніцтва супастаўнае маштабамі з наступствамі ўзброеных канфліктаў.

Паводле атрыманых звестак, аднабаковыя санкцыі ў сярэднім штогод прыводзілі да прыкладна 564 000 лішніх смерцяў у краінах, на якія яны былі накладзеныя. Кожны год толькі праз санкцыі ў гэтых краінах памірала дадаткова 0,02% насельніцтва.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Paloma Gil
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Paloma Gil

Чаму так адбываецца?

1. Разбурэнне сістэмы аховы здароўя.

Санкцыі скарачаюць даходы дзяржавы — напрыклад, ад экспарту калійных угнаенняў або іншых тавараў. У выніку ва ўрада проста не хапае грошай на ўтрыманне бальніц, зарплаты медыкам і закупку абсталявання.

2. Недахоп жыццёва важных тавараў.

Краіна пад санкцыямі часта адчувае цяжкасці з імпартам праз недахоп замежнай валюты і таму, што замежныя пастаўшчыкі проста адмаўляюцца з ёй супрацоўнічаць, каб унікнуць праблем з законам. У выніку ўзнікаюць праблемы з закупкай замежных:

  • лекаў і медыцынскіх матэрыялаў;
  • медыцынскага абсталявання і запчастак;
  • прадуктаў харчавання (некаторыя могуць быць крытычныя для дзяцей).

3. Цяжкасці з атрыманнем гуманітарнай дапамогі.

Нават калі фармальна гуманітарныя тавары не пад санкцыямі, банкі і кампаніі баяцца выпадкова парушыць абмежаванні. Яны проста адмаўляюцца праводзіць любыя транзакцыі з краінай пад санкцыямі — і міжнародныя арганізацыі не могуць даставіць дапамогу.

Санкцыі запускаюць ланцуговую рэакцыю, якая б’е па самых уразлівых — у прыватнасці, маленькіх дзецях, якія мацней за ўсіх пакутуюць ад недаядання, інфекцый і адсутнасці меддапамогі, а таксама па пажылых і людзях з хранічнымі захворваннямі. Гэта і прыводзіць да павышэння смяротнасці.

Іншыя даследаванні на гэтую тэму таксама сведчаць, што эканамічныя санкцыі вельмі негатыўна ўплываюць на ўсе аспекты сістэмы аховы здароўя, а асабліва на доступ да медыцынскай дапамогі, лекаў, на стан інфраструктуры.

Прыклады іншых краін, якія знаходзяцца, як і Беларусь, пад санкцыямі, таксама паказваюць, што эканоміка і ахова здароўя слабеюць у сітуацыі абмежаванняў.

Напрыклад, у Іране якасць жыцця насельніцтва знізілася па 11 паказчыках, а па чатырох з іх пагаршэнне было значным, сведчыць даследаванне.

— Акрамя таго, пяць паказчыкаў прадэманстравалі значны рост у перыяд дзеяння санкцый: доля асабістых выдаткаў на ахову здароўя, на прадукты харчавання, а таксама ўзровень смяротнасці ад хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх (ХАХЛ), таласеміі (спадчыннае захворванне крыві. — Заўв. рэд) і гіпертаніі, — кажуць навукоўцы.

Пацыенты называлі даступнасць, кошт і якасць лекаў і медыцынскіх паслуг асноўнымі праблемнымі фактарамі, якія падрывалі здароўе насельніцтва.

У сваю чаргу, у афрыканскіх краінах праз санкцыі абвастраецца сітуацыя з харчовай бяспекай, адзначае эксперт па гандлі і палітыцы ў аграхарчовым сектары Універсітэта Гуэлфа (Антарыё, Канада) Сільванус Кваку Афесаргбор. А якасць харчавання нацыі непасрэдна ўплывае на здароўе і працягласць жыцця.

— Калі дзейнічаюць санкцыі, цэны на прадукты харчавання павышаюцца прыкладна на 1,2 працэнтнага пункта ў параўнанні з перыядамі без санкцый. На першы погляд гэта можа падацца невялікім, але ў краінах з нізкім узроўнем даходу, дзе сем'і выдаткоўваюць палову свайго даходу на ежу, нават невялікае павышэнне робіць жыццё цяжэйшым, — кажа ён.

Эксперт дадае, што ўзровень недаядання ўзрастае на два працэнтныя пункты ў перыяд дзеяння санкцый. Паводле яго, для краін, дзе мільёны людзей ужо і так жывуць на мяжы голаду, гэта велізарная дадатковая нагрузка.

Яшчэ адзін прыклад — на Кубе спалучэнне эканамічнага спаду (з 1989 года) і ўзмацнення эмбарга ЗША (з 1992 года) прывяло да зніжэння ўзроўню харчавання, росту інфекцыйных захворванняў і пагаршэння інфраструктуры аховы здароўя.

У Венесуэле падзенне нафтавых даходаў, пагоршанае санкцыямі, выклікала харчовы крызіс: даступнасць прадуктаў знізілася, а колькасць людзей, якія пакутуюць ад недаядання, рэзка вырасла, сведчыць даклад ААН.

Фото с сайта pixabay.com
Фота з сайта pixabay.com

Такім чынам, санкцыі могуць уплываць на здароўе насельніцтва як наўпрост, так і ўскосна — праз рост цэн, скарачэнне вытворчасці, дэфіцыт валюты і абмежаванне замежнаэканамічных сувязяў. У той жа час дакладны эфект складана ацаніць, бо іх уводзяць супраць краін з ужо наяўнымі праблемамі і аўтарытарнай палітыкай. У выніку санкцыі хутчэй агаляюць і ўзмацняюць унутраныя слабасці дзяржавы, чым становяцца адзінай прычынай пагаршэння жыцця людзей.

Рыторыка Лукашэнкі і чыноўнікаў («вінаваты Захад, але мы моцныя і ўсё вытрымаем») — гэта класічны прыклад таго, што апісваецца ў адным з даследаванняў прапаганды ў аўтарытарных дзяржавах падчас сусветных крызісаў: выкарыстанне жорсткіх словаў, апраўданне цяжкасцяў замежнай пагрозай і апеляцыя да нацыянальнага гонару, каб падтрымліваць унутраную легітымнасць без рэальных дзеянняў.

Навукоўцы высветлілі, што людзі ўхваляюць такую «паказную рашучасць» — расплывістыя, але гучныя пагрозы, якія не вядуць да дзеянняў. То-бок жорсткая рыторыка сама па сабе можа павысіць падтрымку ўладаў. Тое ж адбываецца, калі адсутнасць выніку тлумачаць ахвярамі дзеля поспеху ў будучыні ці кажуць пра несправядлівасць з боку іншых краін. Такое інфармаванне (і дэзінфармаванне) грамадзян з мэтай прымусіць іх паверыць у непахіснасць аўтарытарнай улады — адна з асноўных задач любога тырана, адзначаюць эксперты.

Хаця гэты тэкст напісаны на аснове аўтарытэтных медыцынскіх крыніц, яго нельга прыраўноўваць да кансультацыі медыка. У кожнага чалавека ёсць свае асаблівасці, таму заўсёды варта кансультавацца з прафесіяналам, якому вы давяраеце.