Вы можете отправить нам 1,5% своих польских налогов
Беларусы на войне
  1. Следы этой истории вы найдете в своей аптечке. Рассказываем об одном из самых загадочных массовых убийств Америки
  2. Мужчин в возрасте нередко тянет на молодых девушек. И страдать от таких отношений могут не только последние — поговорили с сексологом
  3. «Забрали семью, которая долго не была в РБ». Беларуска рассказала про «странный» допрос на границе
  4. Хотите, чтобы вас восемь часов защищали четыре телохранителя со служебным транспортом? В МВД рассказали, сколько это будет стоить
  5. Весна «сломалась» уже в апреле? Прогноз погоды на следующую неделю
  6. Пропагандисты предложили проголосовать за блокировку YouTube в стране — какие результаты
  7. «Нельзя заходить, если ты не министр?» Минчанка возмутилась ограничением в магазине


У Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі «Зеркалу» пацвердзілі інфармацыю пра затрыманне 6 верасня Часовага паверанага ў справах ЕС у Мінску Эвеліны Шульц і назвалі гэта «недапушчальным і абуральным парушэннем дыпламатычнага статусу».

Затрыманне адбылося на выхадзе з будынку суда пасля публічнага зачытвання прысуду па «справе дзесяці», «на якім дзесяць палітвязняў былі асуджаныя на неапраўдана працяглыя і жорсткія тэрміны», — падкрэсліваюць у структуры.

— Гэта незаконнае затрыманне дыпламата з’яўляецца сур’ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах, якая гарантуе асабістую недатыкальнасць дыпламатаў, і ставіць пад пытанне бяспеку дыпламатаў у Беларусі, — заявілі ў Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі. — Такое незаконнае затрыманне дыпламатычнага персаналу ЕС адбываецца ўжо другі раз. Еўрапейская служба знешніх дзеянняў ужо выклікала беларускую Часовую павераную ў Брусэлі для тлумачэння гэтага сур’ёзнага інцыдэнту.

Нагадаем, 6 верасня ў Мінску вынеслі прысуд праваабаронцы Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці маладым людзям, якія праходзяць з ёй па адной справе. Яны атрымалі тэрміны ад пяці да 17 год. Пасля абвяшчэння прысуду па «справе дзесяці» у Мінску сілавікі затрымлівалі тых, кто быў каля будынка суда. Сярод затрыманых была таксама Часовы павераны ў справах ЕС у Мінску Эвеліна Шульц.

7 верасня двум затрыманым Насце Лойка і Даніілу Кашэўскаму далі «суткі».