Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  2. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  3. «Трэба выжыць». Беларускі шоумен, які трапіў у адукацыйны скандал у ААЭ, звярнуўся да падпісчыкаў
  4. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  5. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  6. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
  7. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  8. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  9. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  10. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  11. П'яны маёр юстыцыі спрабаваў на хаду выпхнуць з аўтамабіля супрацоўніка ДАІ. Інспектар яму дараваў, а што вырашыў суд?
  12. Лукашэнка прывёў на «Алімпік-арэну» свайго шпіца. Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў
  13. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  14. Навошта Лукашэнка палохае вайскоўцаў і кажа пра «гадасці» ў войску? Спыталі ў аналітыка
Читать по-русски


/

Мазыранку Ірыну Левіну, якую сілавікі затрымалі ля анкадыспансера і якой неабходная аперацыя па перасадцы касцявога мозгу, асудзілі на чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».

Ирина Левина. Фото: "Вясна"
Ірына Левіна. Фота: «Вясна»

Справу Левінай Гомельскі абласны суд пачаў разглядаць у канцы снежня мінулага года. Жанчыну абвінавачвалі паводле арт. 361−4 КК (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). Праваабаронцы мяркуюць, што Ірына Левіна была затрыманая па «справе Гаюна».

Цяпер праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што жанчыне прызначылі чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічынь — 22,5 тысячы рублёў.

Нагадаем, Ірыну Левіну затрымалі 25 чэрвеня 2025 года ля анкадыспансера ў Мазыры. Сведкамі гэтага сталі наведнікі і супрацоўнікі медыцынскай установы, якія і паведамілі падрабязнасці праваабаронцам.

Левіна была змешчаная ў следчы ізалятар № 3 У Гомелі. У СІЗА здароўе жанчыны пагоршылася, і ёй дазволілі спачатку застацца ў бальніцы, а потым — дома.

У снежні 2025 года стала вядома, што Ірына рыхтуецца да аперацыі па перасадцы касцявога мозгу. Але, як паведамлялі праваабаронцам медыкі, жанчына не наважвалася паехаць у Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі для правядзення неабходных медпрацэдур, бо баялася, што адтуль яе забяруць у суд, і яна не зможа завяршыць аперацыю.